Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Шасцідзесяці сямі работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры выдзеленыя штомесячныя гранты прэзідэнта на 2015 год.
У галіне навукі гранты выдзеленыя 28 дактарам і кандыдатам навук. Гранты вучоных будуць накіраваныя на навуковыя даследаванні па розных кірунках, у прыватнасці хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, энергабяспеку, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, атамную энергетыку, нанаматэрыялы і іншыя.
У галіне адукацыі гранты дадзеныя 14 кіраўнікам і спецыялістам устаноў адукацыі, што маюць вучэбна-метадычныя распрацоўкі, вынікі якіх укаранёныя ў вучэбны працэс.
У галіне аховы здароўя гранты выдзеленыя 15 спецыялістам на навуковыя распрацоўкі ў галіне анкалогіі, транспланталогіі, кардыялогіі і кардыяхірургіі, педыятрыі, алергалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, хірургіі і траўматалогіі, на павышэнне эфектыўнасці супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, зніжэнне частаты ўнутрыбальнічных інфекцый.
У сферы культуры адзначаныя 10 спецыялістаў, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры. Гранты будуць накіраваныя "на рэалізацыю культурных праектаў, што садзейнічаюць захаванню нацыянальных традыцый і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2015
Мінск, 19 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/358/29095
Текущая дата: 18.11.2024