Белорусский портал в Казахстане

Заяўкі на ўдзел у XІI Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" прымаюцца да 1 мая



Аб гэтым паведамілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які з`яўляецца арганізатарам форуму.

XІI Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" пройдзе з 29 лістапада па 6 снежня. За час свайго існавання адзіны ў краіне міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў стаў адным з самых уплывовых маладзёжных тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе, ператварыўся ў транснацыянальную платформу, што аб`ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету. Мэтай гэтага фестывалю з`яўляецца падтрымка міжнароднага маладзёжнага фестывальнага руху і папулярызацыя студэнцкай аматарскай мастацкай творчасці.

Дэвіз гэтага фестывалю - "Традыцыі. Пошук. Эксперымент". Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі. Гран-пры фестывалю - "Вялікі куфар" традыцыйна ўручаецца за лепшы спектакль па выніках рэйтынгавага галасавання гледачоў фестывалю. Конкурсную праграму ацэньвае незалежнае журы пафесіяналаў па асноўных намінацыях: "Лепшая актрыса", "Лепшая актрыса другога плана", "Лепшы акцёр", "Лепшы акцёр другога плана", "Лепшая рэжысура", "Лепшая сцэнаграфія". Кольскасць і склад намінацый можа вар`іравацца паводле меркавання журы і аргкамітэта.

Афіцыйнымі мовамі карэспандэнцыі фестывалю з`яўляюцца беларуская, руская, англійская. Тэатрам рэкамендуецца ўлічыць міжнародны аспект глядацкай аўдыторыі і падрыхтаваць субтытры да спектакля на англійскай і беларускай/рускай мовах.

На фестываль штогод прыязджаюць 15-20 калектываў, 250 удзельнікаў з розных краін. Амаль 12 тысяч гледачоў наведваюць пастаноўкі маладзёжных тэатраў. За адзінаццаць гадоў існавання ў фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 60 краін свету. "Тэатральны куфар" стаў уладальнікам сярэбранага медаля і тытула "Брэнд года" па выніках 2011 года за высокую арганізацыйную культуру.

22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/358/29169
Текущая дата: 18.11.2024