Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, на ўмовах частковай і поўнай аплаты абслугоўваецца 97,7 працэнта атрымальнікаў такіх паслуг.
Нягледзячы на тое, што колькасць атрымальнікаў надомных сацпаслуг у параўнанні з 1 студзеня 2014 года крыху знізілася (на 1 тыс. чалавек), гэты від дапамогі застаецца найбольш запатрабаванай формай работы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Сярод рэгіёнаў рэспублікі лідзіруе па колькасці абслугоўваемых дома Мінская вобласць (22,9 тыс. чалавек). Менш за ўсё іх у Мінску (менш як 3 тыс. чалавек), што абумоўлена развітой інфраструктурай у сталіцы. Большасць атрымальнікаў надомнай сацыяльнай дапамогі - вяскоўцы, у тым ліку жыхары аддаленых маланаселеных вёсак.
Сярод сацыяльна-бытавых паслуг, якія прадастаўляюцца дома, - набыццё і дастаўка прадуктаў харчавання, медыкаментаў і тавараў першай неабходнасці; афармленне дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі; аплата камунальных паслуг і інш.
Умовы аказання сацыяльных паслуг залежаць ад сямейнага і матэрыяльнага становішча атрымальніка. Бясплатна паслугі прадастаўляюцца толькі адзінокім малазабяспечаным грамадзянам. Непрацаздольным людзям, якія маюць членаў сям`і, абавязаных у адпаведнасці з законам іх утрымліваць, паслугі прадастаўляюцца на ўмовах аплаты. Трэба адзначыць, што кошт сацыяльных паслуг застаецца нізкім.
Аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома створаны ў структуры ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія працуюць у кожным адміністрацыйным раёне рэспублікі.
У структуры ТЦСАН на 1 студзеня 2015 года налічвалася 70 аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту - яны створаны для забеспячэння на працягу дня бяспечнага знаходжання і догляду. Такія аддзяленні на пастаяннай аснове наведваюць больш як 3 тыс. чалавек. З мэтай ажыццяўлення пастаяннага (на працягу сутак) догляду непрацаздольных людзей у цэнтрах функцыянуе 61 аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў на 2 тыс. 178 месц.
Паводле слоў спецыялістаў, дзякуючы сацыяльным паслугам, якія прадастаўляюцца цэнтрамі, маючыя патрэбу ў дапамозе пажылыя людзі і інваліды забяспечаны своечасовым сацабслугоўваннем, у тым ліку дома, з улікам іх індывідуальных патрэбнасцей. Пры гэтым сацыяльнае абслугоўванне адзінокіх пажылых людзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны арганізавана па выяўным прынцыпе.
28 студзеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
28 студзеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/358/29279
Текущая дата: 18.11.2024