У Мінску 23 снежня адбылася традыцыйная перадсвяточная сустрэча арцыбіскупа мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі.
Падсумоўваючы вынікі 2014 года, арцыбіскуп адзначыў: "Год, які завяршаецца, у пастырскай праграме каталіцкага касцёла ў Беларусі быў Годам малітвы. Гэта быў першы год падрыхтоўкі да стагоддзя Фацімскіх аб`яўленняў. Нагадаю, Марыя Фаціма у 1917 годзе, калі атэістычны рэжым ішоў на ўсход, дала новыя надзеі. Сёння мы жывем гэтымі надзеямі на вяртанне людзей да Бога. <…>
І, напэўна, самай вялікай падзеяй каталіцкага касцёла ва ўсім свеце і ў Беларусі быў Сінод біскупаў, прысвечаны сям`і. Ён адбыўся ў кастрычніку ў Ватыкане, я быў удзельнікам гэтага Сінода, як і яшчэ каля 200 біскупаў з усіх краінаў свету. Па выніках Сінода можна зрабіць такое заключэнне: сям`я вельмі і вельмі хворая. Гэта быццам духоўны Чарнобыль, духоўная Эбола, ад якой усе шукаюць лекі. Хаця, на мой погляд, лекі ёсць — гэта вярнуцца да Евангелля, да традыцыйнай сям`і, захоўваць традыцыі жыцця.
У гэтым годзе Бог дазволіў мне адзначыць 25-годдзе біскупскай сакры, што для мяне вельмі важна. Тым больш што ў біскупы мяне кансакраваў Ян Павал ІІ, які ў гэтым годзе быў кананізаваны, аб`яўлены святым".
БелаПАН
Мінск 23 снежня 2014
Мінск 23 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/359/28754
Текущая дата: 18.11.2024