Аб гэтым паведаміла куратар праекта "Сума Сумарум", дырэктар галерэі Ірына Бігдай.
Галерэя "Шостая лінія" ўпершыню за 16 гадоў прадставіць у Мінску новую выстаўку беларускіх мастакоў, якая пройдзе з 13 лістапада па 13 снежня.
Экспазіцыі будуць арганізаваны на двух пляцоўках: у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтры сучасных мастацтваў. У праекце прымуць удзел больш як 20 мастакоў з Беларусі, Расіі, Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі, якія супрацоўнічалі з галерэяй "Шостая лінія" ў 1990-х. У мінскіх гледачоў будзе ўнікальная магчымасць убачыць работы мастакоў, якія не дэманстраваліся раней у Беларусі, а таксама пазнаёміцца з імі асабіста і задаць пытанні ў час лекцый і дыскусій.
Ідэя выстаўкі нарадзілася з жадання абнародаваць архіў "Шостай лініі". "Адказваючы самім сабе на пытанне, што будзе пасля публікацыі архіва, мы зразумелі, што трэба рабіць калектыўную выстаўку мастакоў галерэі. Вынікам гэтага праекта я хацела б бачыць "Гісторыю сучаснага беларускага мастацтва 1990-х", а заадно і атрымаць адказ на пытанне, у якой форме можа існаваць і дзейнічаць "Шостая лінія" ў далейшым", - паведаміла яна.
Галерэя "Шостая лінія" - адна з першых і найбольш папулярных у Беларусі некамерцыйных галерэй сучаснага мастацтва, якая праіснавала ў Мінску ў 1992-1998 гадах. За шэсць гадоў больш як 60 мастакоў з Беларусі, Германіі, Польшчы, ЗША правялі ў галерэі 50 выставак, мастацкіх акцый і перформансаў. "Шостая лінія" з`яўляецца буйнейшай пляцоўкай эксперыментальнага мастацтва ў Беларусі, упершыню прадстаўляе беларускаму гледачу новыя формы сучасных мастацкіх практык.
12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/361/28166
Текущая дата: 18.11.2024