Другі фестываль беларускай культуры "Дзень вышыванкі" пройдзе 13 снежня ў холе сталічнага Палаца мастацтва.
Пра гэта паведамляе сайт грамадскага агенцтва "Арт Сядзіба", якое выступіла арганізатарам фестывалю пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў.
Першы фестываль адбыўся ўсяго прыблізна два месяцы таму ў мінскай арт-прасторы"ДК". Ён быў арганізаваны ў межах кампаніі "Зробім лепш" Асамблеі НДА пры ўдзеле шэрагу грамадзянскіх ініцыятыў і суполак беларускай культуры. Мінчане выказалі цікавасць і ў цэлым станоўча паставіліся да гэтага мерапрыемства, аднак шмат нараканняў выклікала пляцоўка, дзе праводзіўся фестываль, якая не вытрымлівала наплыву наведвальнікаў.

Гасцей другога фестывалю "Дзень вышыванкі" чакае адукацыйная і забаўляльная праграма. Апрача таго, будзе працаваць кірмаш прадукцыі, якая мае адносіны да нацыянальнай культуры.
Можна будзе ўзяць удзел у майстар-класах па ткацтве, выцінанцы і іншых народных рамёствах, паслухаць лекцыю па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве, азнаёміцца з гісторыяй і тэхналогіямі вышыванкі.
Ахвотным пазабаўляцца "ў беларускім стылі" арганізатары прапануюць згуляць у беларускія настольныя гульні, нанесці на цела малюнкі і татуіроўкі з нацыянальнымі ўзорамі, узяць удзел у шматлікіх конкурсах і паслухаць беларускіх музыкантаў.
Рамеснікі прапануюць на кірмашы свае ўпрыгажэнні і сувеніры, традыцыйныя вышыванкі, а таксама сучаснае адзенне з беларускім арнаментам.
Уваход на фестываль бясплатны.
Мінск, 26 лістапада 2014
Мінск, 26 лістапада 2014
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/361/28409
Текущая дата: 18.11.2024