Такое меркаванне выказала карэспандэнт "Радыё-СВ Камчатка" Камчацкага края Марына Ахцянава.
"Паслухаўшы Прэзідэнта, я зразумела, што Беларусь выбрала свой асаблівы шлях развіцця. Гэты шлях вызначыў менавіта Аляксандр Лукашэнка. І Беларусь ніколі з яго не зверне", - адзначыла Марына Ахцянава.
У Беларусі вельмі ўдала спалучаецца славянскі менталітэт з еўрапейскай арганізаванасцю, лічыць журналістка. "На прэс-канферэнцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пастаянна рабіў упор на важнасць дысцыпліны, парадку, адказнасці кадраў, пры гэтым вылучаў значнасць няспешнасці, удумлівасці, аналізу, якімі вядомы славянскі беларускі народ", - падкрэсліла яна.
Марына Ахцянава ў час паездкі ў Віцебскую вобласць адзначыла для сябе зладжаную работу службаў, прафесіяналізм чыноўнікаў і кіраўнікоў.
БЕЛТА, 17 кастрычніка 2014
БЕЛТА, 17 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/363/27772
Текущая дата: 18.11.2024