Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі кураць больш за 65 адсоткаў студэнтаў і школьнікаў



Пра гэта паведаміў журналістам галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак.

«У Беларусі тытунекурэнне з’яўляецца апасродкаванай прычынай кожнага пятага выпадку смерці сярод асоб старэйшых за 35 гадоў. Паводле даных СААЗ, каля 23 адсоткаў смярцей ад ішэмічнай хваробы сэрца абумоўлены менавіта гэтай шкоднай прывычкай. У рэспубліцы кураць каля 45 адсоткаў мужчын і 35 адсоткаў жанчын, больш за 65 адсоткаў студэнтаў і школьнікаў. У апошнія гады інтэнсіўнасць курэння сярод жанчын і маладых людзей істотна ўзрасла», — сказаў Аляксандр Мрочак.

Ён адзначыў, што без фарміравання матывацыі весці здаровы лад жыцця, без актыўнай прафілактычнай работы кардыялагічнай службе рэспублікі будзе складана дасягнуць прагрэсу ў зніжэнні агульнай захваральнасці і смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту (ХСК). Спецыяліст падкрэсліў, што змагацца з ХСК дапамогуць забаронныя меры адносна курэння. На думку Аляксандра Мрочака, сярод мер, якія неабходна прымаць, — забарона курэння ў грамадскіх месцах, прамой і ўскоснай рэкламы тытунёвых вырабаў, павелічэнне падаткаў і цэн на цыгарэты, абмежаванне часу і месц іх продажаў.

Звязда, 16 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/367/26641
Текущая дата: 18.11.2024