Жыхары Гродна адправілі цэлую машыну гуманітарнага грузу, які ў бліжэйшыя дні прыбудзе ў прыфрантавыя гарады і вёскі ў зоне СВА.
Вялікую партыю гуманітарнай дапамогі сабралі гродзенцы, каб падтрымаць жыхароў і дзяцей Данбаса і павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі, дабрачынная акцыя праводзілася фондам Аляксея Талая.
Збіраць падарункі і рэчы першай неабходнасці для Данбаса ў Гродне пачалі напрыканцы лістапада. Усяго за паўтара месяца гараджане перадалі фонду вялікую колькасць гуманітарнага грузу, які накіравалі ў Мінск.
"Гэтую акцыю перадачы гуманітарнай дапамогі праводзім напярэдадні Раства з пажаданнямі міру, дабра, здароўя, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця для жыхароў Данбаса – дзяцей і дарослых. Гэта самае неабходнае – памперсы, дзіцячае харчаванне, цацкі, рэчы. Спадзяемся, што цяпло нашых сэрцаў дасягне сэрцаў жыхароў Данбаса і дапаможа ім выстаяць у гэтай нялёгкай барацьбе. Мы ўпэўнены, што дабро пераможа зло", - распавяла старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ірына Луканская падчас перадачы гуманітарнай дапамогі, якую сабралі ў рамках каляднай акцыі.
Паводле яе слоў, у акцыі ўдзельнічалі многія пярвічныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын у Гродне – школы, дзіцячыя сады, прадпрыемствы.
"Хачу сказаць вялікі дзякуй усім жыхарам Гродна і Гродзенскай вобласці. На гэты раз актыўна ўдзельнічалі ўстановы адукацыі, прафсаюзы, "Русское общество", Цэнтр рамёстваў і гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын", - адзначыла прадстаўнік фонду Аляксея Талая па Гродзенскай вобласці Дзіна Хартман.
У машыне з гуманітарным грузам, якая адправілася ў Мінск у цэнтральны офіс фонду, знаходзяцца прадукты харчавання, гігіенічныя прыналежнасці для дарослых і дзяцей, канцылярскія прыналежнасці, кнігі, цацкі, адзенне, прысмакі, розныя лекі і тавары медыцынскага прызначэння.
У цэнтральным офісе ўсе перададзеныя з Гродна рэчы будуць адсартаваныя. Частку гуманітарнага грузу перададуць дзецям Данбаса, якія будуць вяртацца дадому пасля аздараўлення ў Беларусі, а астатняе валанцёры фонду асабіста адвязуць на прыфрантавыя тэрыторыі.
Фонд імя Аляксея Талая працягне збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Данбаса і щ гэтым годзе. Кожны жадаючы можа звязацца з мясцовымі прадстаўнікамі фонду, каб унесці свой уклад.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/38/72002
Текущая дата: 16.11.2024