У вёсцы Севасцьянавічы Магілёўскага раёна з ушанаваннямі перапахавалі парэшткі пецярых байцоў Чырвонай арміі.
Парэшткі знайшлі пашукавікі восенню мінулага года падчас экспедыцыі па месцах разлютаваных баёў 1941-га пры абароне Магілёва. Па медальёнах удалося ўстанавіць імёны двух загінуўшых: гэта чырвонаармейцы Іван Сіроцін і Васіль Назаркін. Абодва — ураджэнцы Разанскай вобласці Расіі. Ушанаваць памяць герояў прыехалі прадстаўнікі грамадскасці, а таксама родныя аднаго з байцоў.
«Падчас пад’ёму ў трох хлопцаў-байцоў былі знойдзены медальёны. Не пластыкавыя, як звычайна, а металічныя. І наогул цуд, што з трох медальёнаў прачыталіся два. Шанцуе не так часта, як бы нам хацелася. Дзякуй родным, што яны прыехалі, што ўшанавалі памяць», — заявіў Зміцер Паклонскі, намеснік кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».
Летась магілёўскім пошукавікам удалося знайсці пахаванні 83 байцоў і прачытаць, дзякуючы знойдзеным медальёнам і асабістым рэчам, яшчэ 20 імёнаў.
Звязда, 28 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/39/72326
Текущая дата: 25.12.2024