Гэты дзень з`яўляецца трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 333 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 лютага
У 1348 годзе адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.
У 1386 годзе адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.
Хто нарадзіўся 2 лютага
1494 год: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта I Старога.
1536 год: Пётр Скарга, польскі каталіцкі тэолаг, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўніверсітэта.
1957 год: Аляксей Ляляўскі, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Джэймс Джойс і калумбійская спявачка Шакіра.
2 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яўфімія Вялікага, якога ў народзе называлі Яфім або Яўхім.
Гэты быў адзін з апошніх дзён, у які яшчэ маглі гуляць вяселле – неўзабаве пачнецца Вялікі пост, падчас якога гэта забаронена.
Лічыцца, што якое надвор`е 2 лютага, такое будзе і на Масленіцу.
Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З`яўленне шэрані абяцае замаразкі.
Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З`яўленне шэрані абяцае замаразкі.
Sputnik, 2 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/39/72409
Текущая дата: 25.12.2024