"Звязда" атрымала галоўную ўзнагароду ІХ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Ліцера" — гран-пры ў намінацыі "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" за праект "Вогненныя вёскі".
Акрамя таго, наша газета атрымала дыпломы конкурсу ў такіх намінацыях, як "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі". Фотакарэспандэнты "Звязды" Марына Бегункова і Анатоль Кляшчук узнагароджаны дыпломамі "Лепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".
Звязда, 25 красавіка 2013
Звязда, 25 красавіка 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/390/20827
Текущая дата: 17.11.2024