Белорусский портал в Казахстане

Аб жаночых пачуццях раскажа мінская фотавыстаўка



Выстаўка па фотатэрапіі стыліста-візажыста Алены Кахновіч і фатографа Дзіны Ярмоленка адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі арганізатары.

Фотатэрапія - глыбокі сістэмны метад, які аб`ядноўвае здымак, гуманістычны падыход у псіхалогіі, а таксама іміджавыя аспекты ўспрыняцця знешнасці ў цэлым.

Аўтары праекта злучылі ўсе гэтыя падыходы. На фатаграфіях будуць прадстаўлены жанчыны ў розных глыбокіх вобразах і настроях.

"У ходзе работы я ствараю фатаграфіі, у якіх паўстае жанчына. І яна разнастайная: клапатлівая, жартаўлівая, ваяўнічая, радасная, пакутуючая, пяшчотная, мудрая. Мэтай фотатэрапіі я бачу адкрыццё новага ў сабе, пошук страчанага, ажыццяўленне жаданага", - гаворыць адна з аўтараў праекта Дзіна Ярмоленка.

Экспазіцыя прадоўжыцца да 25 красавіка.

4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/391/20356
Текущая дата: 17.11.2024