Белорусский портал в Казахстане

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і музей Янкі Купалы зладзілі ў Вязынцы гуканне вясны



У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) прайшло традыцыйнае свята гукання вясны. Яго правялі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

У праграме свята былі веснавыя карагоды і спевы, гульні і танцы, працаваў невялікі кірмаш рамёстваў. Перад гасцямі выступілі гурты "Паўночная Сухадроўка", "Княжыч", "Варган", "Горынь", Guda, "Кудмень", Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.

БелаПАН, 24 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/392/20082
Текущая дата: 17.11.2024