26 саквіка ў Магілёве ідэалагічны актыў вобласці абмяркоўваў сучасныя тэндэнцыі ў сваёй працы.
На семінар сабраліся ідэалагічныя работнікі, прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі, кадры дзяржаўнага рэзерву. Ва ўступным слове намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка адзначыў: "Свет хутка мяняецца, таму даводзіцца і нам мяняць падыходы і шляхі".
Першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іваноўскі расказаў і паказаў на слайдах, як уплывае на наша жыццё і, як вынік, працу ідэолагаў імклівае развіццё віртуальных і сацыяльных сетак. Новыя камунікацыйныя тэхналогіі павінны дыктаваць і сучасныя формы ідэалагічнай працы.
— Усё мяняецца вельмі дынамічна, таму даводзіцца перабудоўвацца ў працэсе і ісці наперад, — сказаў Аляксандр Уладзіміравіч. Ён заклікаў ідэолагаў не страчваць зону ўплыву ў сацыяльных сетках. Але разам з тым нагадаў, што самае галоўнае — гэта чалавек, і дарагога каштуе магчымасць сустракацца з ім, глядзець у вочы, размаўляць з ім.
На семінары выступіў і дырэктар — галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда" Алесь Карлюкевіч.
— Мне хочацца ведаць настрой рэгіёна, тэндэнцыі, пэўныя складнікі эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і асветніцкага жыцця, якія могуць стаць тэмамі для артыкулаў, — сказаў напярэдадні Алесь Мікалаевіч. — Мы хочам мець моцныя стасункі з рэгіёнамі.
Вядома, што выдавецкі дом "Звязда" — гэта новы тып рэдакцыйна-выдавецкай установы, якая ўключае шэраг газет і часопісаў. Па гэтым жа аб`яднальным шляху пайшлі і ў Магілёўскай вобласці. Таму вопыт сталічных калег цікавіць кіраўнікоў рэгіянальных СМІ.
— Наша прадпрыемства ўсталявалася, і мы цяпер павінны набіраць абароты, умацоўваць медыйную прастору ў фармаце нашых выданняў — газет "Звязда" і "ЛіМ", часопісаў "Полымя", "Маладосць", "Нёман" і "Вожык", — паведаміў Алесь Мікалаевіч. — Мы спадзяёмся на іх добрую будучыню.
Ён таксама звярнуў увагу на імклівае асвойванне інтэрнэт-прасторы, дзе карыстальнікі не толькі атрымліваюць інфармацыю, але і выкладаюць свае думкі, імкнуцца данесці іх да грамадства і ўлад. Гэта даводзіцца ўлічваць таксама і друкаваным СМІ.
Ілона Іванова
Звязда, 27 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/392/20139
Текущая дата: 17.11.2024