Белорусский портал в Казахстане

Чэрвень у Мінску стане месяцам джаза



У пачатку лета на плошчы Свабоды пройдзе музычны праект "Джазавыя суботы каля Ратушы", паведамілі ў Міжнародным сацыяльна-эканамічным фондзе "Ідэя".

"Джазавыя суботы каля Ратушы" - новы фармат арганізацыі вулічных музычных падзей. Упершыню ў самым "сэрцы" Мінска выступяць вядомыя музыканты з 10 краін. Сярод запрошаных артыстаў джазмены Францыі, ЗША, Японіі, Літвы, Расіі, Вялікабрытаніі, Украіны, Польшчы, Германіі. Прымуць удзел і вядучыя беларускія выканаўцы - Apple Tea, Lipnitsky Show Orchestra і трыа Канстанціна Гарачага.

"У 2012 годзе тысячы людзей атрымалі задавальненне ад наведвання выстаўкі Марка Шагала на плошчы Якуба Коласа, цяпер яны пачуюць першакласны джаз ужо на плошчы Свабоды. Другі год запар мы выводзім элітарнае мастацтва на вуліцу", - гаворыць дырэктар фонду Дзмітрый Гмыза.

Канцэртныя праграмы разлічаны на тры суботы (8, 15, 29 чэрвеняя). Музыканты выступяць перад канцэртнай залай "Верхні горад". Паводле разлікаў, у час кожнага шоу плошча Свабоды гатова будзе прыняць амаль 3 тыс. гледачоў.

Праект "Джазавыя суботы каля Ратушы" падтрыманы ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама.

28 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/392/20180
Текущая дата: 17.11.2024