У Магілёве ў пятніцу бушаваў снежны шторм. Снег пры моцным ветры не спыняўся, а ўдзень нават узмацніўся.
У такіх умовах цяжка было справіцца з ачысткай дарог, нягледзячы на штармавое папярэджванне і гатоўнасць тэхнікі і людзей.
Аўтамабіляў на вуліцах абласнога цэнтра адразу стала менш. Грамадскі транспарт не здолеў вытрымаць інтэрвалы руху, але ўсё ж працаваў. На ўхілах вадзіцелі вымушаны былі піхаць аўтамабілі талакой, каб пазбавіць вуліцы ад затораў.
Толькі раніцай у Магілёве адбылося каля двух дзясяткаў аварый. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя звярнулася да вадзіцеляў з просьбай часова адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, а пешаходаў — быць надзвычай уважлівымі.
Тратуары таксама замятаў снег, і высілкі па прыбіранні снегу станоўчага эфекту не прынесла. Хадзіць па вуліцах было цяжка, людзі спрабавалі аддыхацца ў крамах, і ўсе размовы былі толькі пра снежную навалу на 15(!) сакавіка.
З-за стыхіі ў Магілёўскай вобласці без электрычнасці засталіся каля паўсотні населеных пунктаў. На гэтыя ўчасткі былі накіраваны аварыйныя брыгады, якія працавалі аператыўна.
У Магілёве запланаванае на выхадныя гарадское свята з нагоды Масленіцы ў Пячэрскім лесапарку з-за складаных умоў надвор’я адмянілі. Паводле сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні зімовае надвор`е здавацца не збіраецца.
Ілона Іванова
Звязда, 16 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/393/19978
Текущая дата: 17.11.2024