Белорусский портал в Казахстане

«Вячоркi» ў садочку



Як зрабіць родную мову больш прыцягальнай для зусім маленькіх? На гэтае пытанне адказалі ўдзельнікі мерапрыемства, якое адбылося ў яслях-садку № 453 Мінска.

Прайшло яно ў рамках калейдаскопа педагагічных ідэй «Роднае слова: цікава і займальна вывучаем» упершыню сярод дзіцячых устаноў Маскоўскага раёна Мінска.

Пляцоўкай для правядзення майстар-класа па навучаннi беларускай мове гэты садок стаў невыпадкова. Тут, нягледзячы на тое, што дзіцячая ўстанова рускамоўная, ёсць беларускія дні, калі ўсе гавораць толькі на роднай мове. Загадчыца садка Ларыса Бузянок выказала меркаванне, што важным з’яўляецца тое, што ініцыятыва аб правядзенні «Вячорак» зыходзіла ад дзяцей і выхавацеляў-энтузіястаў. «Мы павінны ведаць абедзве дзяржаўныя мовы, шанаваць нацыянальную, паколькі беларуская мова выконвае вядучую ролю ў духоўным жыцці краіны, з’яўляецца сімвалам нацыянальнай самабытнасці», — сказала яна.

Пераняць вопыт беларускамоўных заняткаў для дашкалят з’ехаліся іншыя выхавацелі Маскоўскага раёна.

Ніна Кануннікава
Звязда, 18 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/395/14211
Текущая дата: 15.06.2024