Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перадало Беларускай праваслаўнай царкве старадаўнія кнігі



Як паведамілі ў МУС, летась пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй знайшлі тры кнігі XVIII—XX стагоддзяў, напісаных на царкоўнаславянскай мове.

На адным з выданняў быў пастаўлены штамп бібліятэкі Свята-Фёдараўскага сабора Пінска — яго апазналі святары храма. Паходжанне двух іншых фаліянтаў невядомае. Праведзеная спецыялістамі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі экспертыза пацвердзіла іх гістарычную і музейную каштоўнасць.

У канцы студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Альберт Ляговіч перадаў епіскапу Барысаўскаму, вікарыю Мінскай епархіі Веніяміну "Пралог" (1908 год) і "Праложныя жыцці святых" (XIX стагоддзе). Першае выданне будзе вернута ў фонд пінскага храма, а другое будзе падараванае Беларускай праваслаўнай царкве. Трэцяя кніга — "Мінея на месяц сакавік" (XVIII стагоддзе) з гэтага часу захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/396/19210
Текущая дата: 17.11.2024