Белорусский портал в Казахстане

Стартуе кампанія «Тут абслугоўваюць і па-беларуску»



Грамадзянская ініцыятыва «Справаводзтва па-беларуску» распачала новую кампанію папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўваньня і рэклямы — «Тут абслугоўваюць і па-беларуску».

Яны прапануюць вешаць налепкі на месцы, дзе кліентаў абслугоўваюць на беларускай мове.

«Наша мэта — не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам пра магчымасьць разьмяшчэньня налепкі.

Такім чынам можна будзе пазьбегнуць нязручнасьцяў і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўненыя, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць», — кажуць прадстаўнікі «Справаводзтва па-беларуску».

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводзтва па-беларуску», сябра Асамблеі НДА (Літва), займаецца лабіраваньнем зьменаў у заканадаўстве, накіраваных на падвышэньне статусу і заканадаўчай абароненасьці беларускай мовы.

Радыё Свабода
30 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/397/13890
Текущая дата: 14.06.2024