Белорусский портал в Казахстане

Больш як 70 рэтрааўтамабіляў можна ўбачыць на злёце аматараў класічных машын, які праходзіць у Мінску



З 4 па 6 мая ў Мінску праходзіць пяты міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў "Bosch Рэтра Мінск — 2012".

У злёце бяруць удзел уладальнікі больш як 70 аўтамабіляў, паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Валодзькін. Паводле яго слоў, прэзентаваны машыны выпуску ад 1923 да 1991 гадоў.

"Самым старым аўтамабілем будзе "Форд T" 1923 года выпуску, наступны — "Б`юік" серыі 57 1935 года выпуску. Аднак большасць машын, што ўдзельнічаюць у злёце, выпушчаны з 1953 па 1970 гады", — сказаў Валодзькін.

"На жаль, увезці ў Беларусь антыкварную машыну вельмі праблематычна. Наша новае заканадаўства практычна абмежавала ўвоз сюды старых аўтамабіляў. Разумення мы не знаходзім ні сярод кіраўніцтва горада, ні сярод кіраўніцтва рэспублікі", — зазначыў ён.

БелаПАН, 5 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/397/14031
Текущая дата: 01.06.2024