У Міністэрстве культуры Беларусі адбылася прэзентацыя дзвюх тэхналогій прыгатавання традыцыйных страў — "Маслянага барана" і выпечкі жытняга хлеба.
Гэтыя традыцыі не толькі захавалі, але і працягваюць прымяняць у побыце жыхаркі Глыбоцкага раёна Тэрэса Струй з дачкой Марынай Хрол з вёскі Мацюкова і Сцепаніда Лупач з вёскі Дзеркаўшчына. Спачатку глыбоцкімі майстрыхамі зацікавіліся работнікі культуры раёна і, зафіксаваўшы на фота і відэа працэсы прыгатавання, звярнуліся ў Рэспубліканскую навукова-метадычную раду па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб наданні гэтым тэхналогіям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Начальнік аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Малатоўнік (на фота злева) і спецыяліст метадычнага аддзела Наталля Нікіфаровіч (на фота справа) прывезлі на разгляд камісіі перададзеныя майстрыхамі вырабы некалькі відаў і розных формаў хлеба, прыгатаванага ў вясковай печы. У адным з хлябоў нават запечана сала. І двух прыгожых масляных баранчыкаў, зробленых уручную з дапамогаю звычайнай марлі.
Анатоль Кляшчук
Звязда, 18 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/397/18999
Текущая дата: 17.11.2024