У Брэсцкім абласным цэнтры моладзевай творчасці праходзіць VІІ Міжнародны фестываль дзіцяча-юнацкай творчасці "Мы — разам". Удзельнікі фэсту — дзеці і падлеткі з Беларусі, Украіны, Расіі.
Усяго ў Брэст прыехала каля 400 юных талентаў. Творчыя калектывы і салісты спаборнічаюць па пяці кірунках: харэаграфія, цыркавое мастацтва, танцы, вакал і інструментальная творчасць. Пасля трох дзён выступленняў адбудзецца гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, летась журы не змагло вызначыцца з тым, хто заслужыў Гран-пры. Таму галоўную ўзнагароду не прысуджалі. Пазалетась лепшым аказаўся хлопчык з Татарстана, які іграў на народных інструментах. Удзельнікі фестывалю адзначаюць яго каштоўнасць перш за ўсё як магчымасць для камунікацый і дружбы дзяцей розных краін.
Яна Светава
Звязда, 12 студзеня 2013
Яна Светава
Звязда, 12 студзеня 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/398/18859
Текущая дата: 17.11.2024