Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 6 верасня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 116 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1492 годзе Хрыстафор Калумб пачаў сваю першую экспедыцыю з Канарскіх выспаў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 верасня

У 1928 годзе СССР далучыўся да пакта Брыяна-Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
У 1991 годзе СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Хто нарадзіўся 6 верасня

1903 год: Мікола Дварэцкі, беларускі паэт.
1946 год: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гiсторык, архiвiст.

Таксама сёння нарадзіўся англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Эдуард Віктар Эплтан і савецкі, расійскі спявак, саліст групы "Ласковый май" Юрый Шатуноў.

6 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Еўціхія, які быў вучнем Іаана Багаслова. Па сугуччы з іменем святога гэты дзень называлі Еўціхій Ціхі і маліліся аб бязветраным надвор`і.

Але звычайна ў гэтую пару ўжо пачыналіся дажджы, і той, хто марудзіў з уборкай, рызыкаваў страціць ураджай.

Назіралі за надвор`ем: калі на небе цяжкія хмары – хутка пахаладае, а калі пойдзе дождж – восень, наадварот, будзе сухая.

Sputnik, 6 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/4/75078
Текущая дата: 22.12.2024