Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 36 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 лістапада
У 1795 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад прастола Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне.
Хто нарадзіўся 25 лістапада
1908 год: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец.
1911 год: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст.
1925 год: Анатоль Дзям`янаў, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Лопэ дэ Вэга, нямецкі канструктар аўтамабіляў Карл Бенц і савецкая кінаактрыса Нона Мардзюкова.
25 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць александрыйскага патрыярха Іаана (Івана) Міласцівага. Яму маліліся пра здароўе і шчаслівую долю маленькіх дзяцей.
Пасля 25 лістапада ўжо не гулялі вяселляў, таму дзяўчынам, да якіх не прыйшлі сваты, прыходзілася чакаць да вясны.
На Івана вызначалі, якім будзе снежань. Калі ў гэты дзень ішоў дождж, значыць, да Новага года будзе цёпла. Калі 25 лістапада выпаў снег, ён праляжыць да позняй вясны.
Sputnik, 25 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/4/75971
Текущая дата: 24.12.2024