У Выдавецкім доме «Звязда» выходзіць надзвычай цікавы праект — часопіс «Беларусь. Belarus». Ён выдаецца ў адной пашыранай (96 стар.) англамоўнай версіі з дубляваннем асобных матэрыялаў на кітайскую, беларускую і рускую мовы.
«Беларусь. Belarus» — выданне, разлічанае на самую шырокую чытацкую аўдыторыю. Гэта сучасны медыйны праект, заснаваны на цікавых і актуальных матэрыялах.
Варта адзначыць, што часопіс адрознівае прадуманая канцэпцыя. Тэматыку публікацый у ім вызначае інфармацыя, якая дапамагае лепш зразумець змест грамадскіх з’яў у суверэннай Беларусі, сутнасць міждзяржаўных адносін. У выданні адводзіцца значнае месца аналітычным артыкулам: аб знешняй палітыцы дзяржавы, міжнародных узаемаадносінах. Матэрыялы прадстаўлены ў тым выглядзе, які дазваляе чытачу больш даведацца пра значныя падзеі, што адбываюцца сёння ў еўрапейскай краіне, якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. У часопісе даволі шмат публікацый на эканамічныя тэмы, аб знешнеэканамічным іх аспекце ў прыватнасці.
Многія выданні знаходзяць сябе, прыцягваючы чытача пэўнай скіраванасцю. У часопіса «Беларусь. Belarus» галоўная мэта — раскрыць багацце жыцця цэлай краіны. У рэдакцыі імкнуцца данесці чытачу беларускую палітру падзей, чалавечых характараў, звярнуць увагу на багатую гісторыю і культурную спадчыну. Паказваючы шматграннасць беларускай рэчаіснасці, у выданні робяць акцэнт на дасягненнях у розных сферах, умацоўваючы тым самым імідж Беларусі.
Без перабольшання можна сказаць, што «Беларусь. Belarus» з’яўляецца своеасаблівым навігатарам для пазнання краіны ў самым цэнтры Еўропы.
Несумненна, ён будзе вельмі цікавы вашым замежным гасцям і партнёрам, а вам дапаможа найбольш падрабязна расказаць пра нашу самую лепшую ў свеце краіну.
Звязда, 7 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/40/71702
Текущая дата: 16.11.2024