Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 25 студзеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года застаўся 341 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 студзеня

У 1323 годзе князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў свяшчэннікаў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ.
У 1972 годзе мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску.
У 1990 годзе быў створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй.
У 1995 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай.

Хто нарадзіўся 25 студзеня

1804 год: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.
1869 год: Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
1903 год: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог.
1955 год: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.

25 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.

25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яно ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.

У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям`і. Так яны заклікалі вясну і гналі маразы.

Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.

Sputnik, 25 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/40/72277
Текущая дата: 25.12.2024