Графічным сімвалам сталіцы стане бела-блакітны патэрн — схема ўзору, якая паўтараецца. Фірменным колерам Мінска будзе лазурны. Для яго ўжо прыдумана назва — "Мінскі лазурак".
Графічны сімвал уяўляе строгія белыя лініі, размешчаныя на блакітным полі. Людзям, знаёмым з электронікай, ён можа нагадаць плату. Гэтымі магчымымі асацыяцыямі быццам бы падкрэсліваецца імкненне горада да інавацый.
Графічны сімвал плануецца выкарыстоўваць на розных носьбітах: ад друкаванай прадукцыі да дарожных указальнікаў. Натуральна, яго выява будзе змешчана і на грамадскім транспарце. Арыентаваны сімвал горада як на саміх мінчан, так і на яго гасцей, у тым ліку іншаземцаў.
Англамоўным слоганам нашай сталіцы абраны "Thіnk Mіnsk". Па задуме распрацоўшчыкаў, ён павінен даць станоўчы эфект пры працы з замежнымі кліентамі. Працоўны варыянт слогана на рускай мове — "Минск. Интересно". А вось слоган на беларускай мове пакуль адсутнічае.
Нагадаем, што брэнд Мінска стварае брытанская кампанія ІNSTІD, якая выйграла конкурс на закупку паслугі па распрацоўцы брэнда, што быў абвешчаны Мінгарвыканкамам. Праца павінна быць скончана да канца года. І першым, што візуальна павіны ўбачыць мінчане і госці сталіцы, стануць якраз лагатып і фірменны стыль горада. Яны павінны будуць знайсці сваё ўвасабленне, напрыклад, у дызайне, фатаграфіі, у гарадскім афармленні. Таксама брытанская кампанія стварыла фірменны водар Мінска. Яшчэ ёсць намер зацвердзіць спіс "мінскіх" страў, якія павінны быць цалкам даступнымі па кошце.
Сяргей Старынаў
Звязда, 8 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/402/18278
Текущая дата: 17.11.2024