Белорусский портал в Казахстане

Па выпуску газет беларусы — трэція ў СНД



Па звестках Белстата, у 2011 годзе ў Беларусі было выпушчана 11,1 тысячы найменняў кніг і брашур гадавым тыражом больш як 34 млн экзэмпляраў.

На рускай мове было выдадзена 85% найменняў кніг і брашур, 9% — на беларускай і 5% — на англійскай мове.

У структуры выпуску кніг і брашур па мэтавым прызначэнні 40,6 % прыпадае на вучэбныя выданні, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і вучэбныя праграмы, 18,4% — на навуковыя і навукова-папулярныя, 11,3% — на літаратурна-мастацкія выданні, 9,8% — на выданні для дзяцей і юнацтва, 7,8% — на даведачныя і інфармацыйныя, 6,6% — на вытворчыя выданні і 5,5% — на іншыя.

З года ў год у Беларусі расце колькасць найменняў і гадавы тыраж часопісаў і іншых перыядычных выданняў. У 2011 годзе выпускаліся 678 найменняў часопісаў, а іх гадавы тыраж склаў 56 млн экзэмпляраў. На рускай мове выдаваліся больш як 81% часопісаў, 17% — на беларускай мове і каля 1% — на англійскай.

Надзея Нікалаева
Звязда, 24 лістапада 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/403/17872
Текущая дата: 17.11.2024