Белорусский портал в Казахстане

У Гомелі пройдзе маладзёжная культурна-інфармацыйная акцыя "Снідабойка"



1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, у Гомелі пройдзе традыцыйная маладзёжная культурна-інфармацыйная акцыя "Снідабойка". Арганізатарам мерапрыемства, якое праводзіцца 17-ы раз, выступае "Асацыяцыя дзяцей і моладзі" (АСДЗЯМО).

Як паведамляюць яе арганізатары, 1 снежня ў гарадскім цэнтры культуры адбудзецца інфармацыйны стол з удзелам спецыялістаў, дзе можна будзе атрымаць кансультацыі і інфармацыйныя матэрыялы.

Таксама ў рамках акцыі пройдуць рок-канцэрт з удзелам калектываў PLASTILLIN (Магілёў), GARAGE (Магілёў), КРЭШ (Рэчыца), конкурсы і віктарыны.

АСДЗЯМО — абласное грамадскае аб`яднанне, ажыццяўляе падтрымку маладзёжнага руху, інфармуе моладзь аб найбольш важных аспектах жыцця грамадства, такіх як сацыяльна-палітычнае развіццё дзяржавы, правы чалавека, экалагічныя праблемы, праблемы міграцыі і працаўладкавання.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 30 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/403/18047
Текущая дата: 17.11.2024