Белорусский портал в Казахстане

Вольга Хіжынкова пра баль у Нясвіжы: Прыгожы вечар, прыгожыя людзі. Прыемна быць часткай такой падзеі



10 лістапада па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі ў Нясвіжскім замку прайшоў першы дабрачынны палацавы баль.

Праект "Палацавы баль у Нясвіжы" быў створаны ў падтрымку ідэі адраджэння старадаўняй традыцыі баляў. Удзельнікамі ўрачыстай падзеі сталі лепшыя беларускія і замежныя выканаўцы: салісты оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі і Вялікага тэатра Расіі, славутай санкт-пецярбургскай Марыінкі. На бале гучалі вядомыя вальсы ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына. Адбыліся выступленні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". На свята прыехалі зоркі тэатра і кіно Беларусі і Расіі.

"Міс Беларусь — 2008" Вольга Хіжынкова на баль прыехала разам з мужам. Яна падзялілася з сваімі ўражаннямі: "Прыгожы вечар, прыгожыя людзі. Такія мерапрыемствы праходзяць нячаста, таму прыемна быць часткай гэтай падзеі. Я на балі ўпершыню, пакуль мне ўсё падабаецца, і спадзяюся, гэтае ўражанне будзе суправаджаць мяне на працягу ўсяго вечара".

БелаПАН, 11 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/404/17572
Текущая дата: 17.11.2024