На канцэрце духоўнай музыкі выступілі хоры Магілёўскай гарадской капэлы і магілёўскага філіяла Беларускай акадэміі музыкі.
Магілёўскі харавы сабор памяці архіепіскапа Георгія Каніскага прайшоў 17 лістапада ў Мастацкім музеі ім. Масленікава ў абласным цэнтры.
Харавы сабор памяці Георгія Каніскага праводзіцца ў Магілёве ўжо прыкладна дзесяць гадоў па ініцыятыве дырэктара, мастацкага кіраўніка і дырыжора гарадской капэлы Сяргея Лішчанкі.
"Мэтай сабора з`яўляецца выкананне праваслаўнай музыкі хорамі Магілёва і Магілёўскай вобласці, якія жадаюць у ім удзельнічаць", — расказала лектар-музыкавед гарадской капэлы Вольга Марозава.
Паводле яе слоў, адметнасцю цяперашняга харавога сабора стаў удзел у ім хору магілёўскага філіяла Беларускай акадэміі музыкі, якім кіруе Ірына Пякарская. Гэты калектыў, які паспяхова выступіў сёлета на фестывалі царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы (Польшча) і атрымаў Гран-пры на фестывалі "Магутны Божа" ў Магілёве, на харавы сабор прыехаў упершыню.
Як адзначыла музыкавед, нягледзячы на тое, што сёлета ўдзельнікаў сабора было менш, чым раней, па якасным узроўні ён быў адным з лепшых.
Большую частку праграмы ўчарашняга канцэрта складалі творы ў выкананні магілёўскай капэлы, рэпертуар духоўнай музыкі ў якой вельмі шырокі. Падчас канцэрту гучалі творы беларускіх кампазітараў Аляксея Туранкова, Алега Хадоскі, Аляксандра Сушко, а таксама рускіх — Дзмітрыя Бартнянскага, Паўла Часнакова, Аляксандра Мікольскага, Барыса Ляткоўскага.
Магілёўскі кампазітар Валянцін Шрамко прадставіў свой твор, прысвечаны памяці Сафіі Слуцкай. Як адзначыла Вольга Марозава, гэты аўтар ужо не раз аддаваў свае творы для капэлы.
У 2013 годзе арганізатары харавога сабора плануюць пашырыць колькасць удзельнікаў за кошт калектываў з іншых абласцей Беларусі.
Георгій Каніскі — архіепіскап, філосаф, вядомы грамадскі дзеяч — нарадзіўся 20 лістапада 1717 года ва ўкраінскім Нежыне (Чарнігаўская губерня). Быў епіскапам Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскапам Магілёўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім. У 1993 годзе прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы. Памёр 13 (24) лютага 1795 года ў Магілёве.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 18 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/404/17705
Текущая дата: 17.11.2024