Белорусский портал в Казахстане

Алень святога Губерта: на плошчы, сувенірах...



На плошчы ля чыгуначнага вакзала ў Гродне з`явіцца скульптура аленя святога Губерта — гістарычнага сімвала горада

Эскізны праект мінскіх скульптараў Вадзіма Мацкевіча і Аляксандра Прохарава перамог у конкурсе, які праводзіўся Гродзенскім гарвыканкамам. Пры гэтым аўтарам выказаны пажаданні па дапрацоўцы праекта. Верагодна, алень будзе пераадольваць агароджу, бачную на гербе горада.

Цяпер распрацоўваецца канцэпцыя размяшчэння ў Гродне твораў манументальнага і дэкаратыўнага мастацтва, памятных знакаў, інфармацыйных картаў, указальнікаў для турыстаў. І менавіта геральдычнаму сімвалу, мусіць, лагічна стаць візітоўкай горада над Нёманам, як, напрыклад, русалцы ў Варшаве альбо мядзведзю ў Берліне. Увасобіцца ў скульптурах, разнастайных сувенірах, насценных пано... "Гатовы выслухаць усе прапановы па ўпрыгажэнні горада і павышэнні яго турыстычнай прывабнасці" — запрашае зацікаўленых намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Святлана Бекша.

Барыс Пракопчык
Звязда, 21 листапада 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/404/17784
Текущая дата: 17.11.2024