Белорусский портал в Казахстане

Батанічны сад у Мінску 19-21 студзеня запрашае наведаць аранжарэю суккуленты і ліманарый



Батанічны сад запрашае 19, 20, 21 студзеня наведаць дзве эксклюзіўныя аранжарэі і зімою акунуцца ў лета, паведамілі ва ўстанове.

Госці з 11:00 да 16;00 адначасова па кошце ўваходнага білета могуць пазнаёміцца з калекцыямі суккулентных раслін і пладовых цытрусавых раслін.

Батанічны сад 19-21 студзеня запрашае наведаць аранжарэю суккуленты і ліманарый.

У аранжарэі суккулентаў прадстаўлена больш за 800 відаў і сартоў раслін. А ў ліманарыі ў наведвальнікаў будзе магчымасць прагуляцца сярод дрэў з пладамі лімонаў, мандарынаў, апельсінаў, памяло, атрымаць асалоду ад красавання цытрусаў.

Звязда, 8 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/41/72043
Текущая дата: 25.12.2024