Белорусский портал в Казахстане

Акцыя «Ад усёй душы» у Мінскай вобласці ахопіць больш як 35 тыс. пажылых грамадзян



Рэспубліканскай дабрачыннай акцыяй «Ад усёй душы» у Мінскай вобласці будуць ахоплены больш як 35 тыс. пажылых грамадзян. Аб гэтым расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацабароны Мінскага аблвыканкама.

«Ужо другі год запар у Беларусі праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, якая створана па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Яна павінна праявіць максімальны клопат і ўвагу старэйшаму пакаленню і задзейнічаць у гэтай акцыі дзяцей і моладзь, наладжваючы тым самым міжпакаленчыя адносіны. У гэтым годзе акцыяй “Ад усёй душы” у Мінскай вобласці будзе ахоплена больш за 35 тыс. пажылых грамадзян, а гэта амаль 700 пацыентаў бальніц сястрынскага догляду, больш за 3 тыс. пражываючых у стацыянарных установах, дзе 42 чалавекі старэйшыя за 90 гадоў, каля 300 чалавек, якія пражываюць у кругласутачных аддзяленнях ТЦСАН, а таксама 23,1 тыс. тых, хто знаходзіцца на надомным абслугоўванні», — расказала начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта Людміла Вашчыла.

У рамках акцыі ў Мінскай вобласці пройдзе больш за 150 розных мерапрыемстваў, на якія запросяць больш за 8 тыс. чалавек. Гэта калядныя балі, сустрэчы, канцэрты, навагоднія агеньчыкі, а таксама ўшаноўванне доўгажыхароў, якім споўнілася 100 гадоў і больш.

«У гэты ж час праходзіць моладзевы “Марафон добрых спраў”, у ходзе якога дзеці і моладзь аказваюць сацыяльна-бытавую дапамогу пажылым, віншуюць іх па месцы жыхарства», — адзначыла Людміла Вашчыла.

У органах сацабароны Мінскай вобласці стаяць на ўліку 77,5 тыс. пажылых грамадзян, у тым ліку 173 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У 23 ТЦСАН вобласці працуе 39 аддзяленняў дзённага знаходжання для пажылых і інвалідаў, іх наведваюць больш як 2 тыс. пажылых людзей і больш як 1 тыс. інвалідаў. У вобласці працуе 10 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання, 19 дамоў-інтэрнатаў, дзе пражываюць больш як 3 тыс. чалавек.

Звязда, 8 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/41/72057
Текущая дата: 25.12.2024