Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 10 студзеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзесятым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 356 дзён.

Якія падзеі адбыліся 10 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 студзеня

У 1972 годзе ў вёсцы Вязынка быў адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
У 1989 годзе пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.

Хто нарадзіўся 10 студзеня

1597 год: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1896 год: Георгій Лаўроў, савецкі беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Аляксей Талстой і амерыканскі матэматык Дональд Кнут.

10 студзеня ў народным календары

Гэты дзень ў народзе называлі "Мясаед" – у канцы каляднага посту сяляне забівалі на мяса дамашніх жывёл і 10 студзеня на стале абавязкова былі мясныя стравы. У гэты час спраўлялі шмат вяселляў, таму што ў гэты час вяскоўцы былі вольныя ад гаспадарчых работ, да таго ж, рознай смачнай ежы было ў дастатку.

Увечары моладзь звычайна збіралася, каб пець песні, гуляць і варажыць на свой лёс. Таксама працягвалі хадзіць па хатах калядоўшчыкі.

Калі 10 студзеня завіруха – лета будзе дажджыстае. Кошка спіць увесь дзень – хутка адліга. Шэрань на дрэвах і бязветранае надвор`е прадказваюць добры ўраджай.

Sputnik, 10 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/41/72074
Текущая дата: 25.12.2024