5 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў да 130-годдзя паэта адбылося ўскладанне кветак да яго помніка.
У цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, міністр культуры Беларусі Павел Латушка, намеснік старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы Жанна Дапкюнас, народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў.
"Калі б беларусы будавалі пантэон нацыянальнай славы, то на вяршыні гэтага алімпа стаяў бы менавіта Янка Купала, чалавек, які так марыў аб незалежнасці Беларусі, аб лепшай долі для яе, творчасць якога з`яўляецца сімвалам і скарбам нашай нацыі", — сказаў на цырымоніі Павел Латушка і працытаваў словы Уладзіміра Караткевіча пра Купалу: "Для нас, беларусаў, ён адзін такі, ён — Купала, і гэтым усё сказана".
Падчас цырымоніі Дзяржаўны камерны ход Беларусі выканаў творы "Песня мая" і "Спадчына" на вершы Янкі Купалы. Таксама каля помніка прагучалі вершы беларускага паэта ў выкананні пераможцаў конкурсу чытальнікаў "З Купалам у сэрцы".
БелаПАН, 6 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/413/14972
Текущая дата: 16.11.2024