Белорусский портал в Казахстане

Беларуская балярына Кацярына Алейнік стала лаўрэатам Міжнароднага балетнага конкурсу ў Фінляндыі



Беларуская балярына Кацярына Алейнік атрымала трэцюю прэмію і званне лаўрэата 7-га Міжнароднага балетнага конкурсу ў Фінляндыі. Ён праводзіўся ў Фінскай нацыянальнай оперы падчас святкавання 200-годдзя Хельсінкі як сталіцы Фінляндыі.

У конкурсе бралі ўдзел сто танцоўшчыкаў з больш чым дваццаці краін. На працягу тыдня адбыліся тры конкурсныя туры, у праграме якіх былі заяўленыя як класічны, так і сучасны танцы. Кацярына Алейнік, партнёрам якой выступіў вядучы майстар беларускага балета Ігар Аношка, у першым туры выканала па-дэ-дэ з балета "Дон Кіхот", у другім — сучасны нумар "Крохкі вечны рай" у пастаноўцы гродзенскага харэографа Дзмітрыя Куракулава, а ў заключным туры — па-дэ-дэ з балета "Лебядзінае возера" і нумар "Я і я" беларускага харэографа Дзмітрыя Залескага.

БелаПАН, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/415/14597
Текущая дата: 16.11.2024