"Шляхецкі баль", прысвечаны 200-й гадавіне вайны 1812 года, пройдзе ў Віцебску.
У паркетнай зале Віцебскай абласной Філармоніі (13 мая) можна будзе не толькі навучыцца танцаваць імклівыя вальсы і іншыя прыгожыя бальныя танцы. Два стагоддзі таму баль як свецкае мерапрыемства выконваў свае функцыі і меў свае, адпаведныя часу, задачы. Ён даваў магчымасць падтрымліваць зносіны паміж прадстаўнікамі дваранства (на Беларусі — шляхты).
Каб у гасцей ад танцаў не закружылася галава, праграма будзе падзелена на некалькі частак. Удзельнікі балю змогуць атрымаць асалоду ад старажытных рамансаў на словы аўтараў ХІХ стагоддзя. Інструментальная музыка будзе гучаць у выкананні струннага квартэта суполкі "Класіка. Музычны дом". На "Шляхецкім балі" будуць выконвацца творы Моцарта, Вівальдзі, Агінскага, Бетховена.
Ніводзін баль не абыходзіўся без так званых "салонаў": гульнявога, літаратурна-мастацкага, чайнага. У гульнявым салоне гасцям прапануюць настольныя і картачныя гульні ХІХ стагоддзя, газеты і часопісы мод 1812 года. Чайны салон абяцае смачную гарбату і прыемныя размовы. Літаратурна-мастацкі дазволіць праявіць сябе ў якасці мастака ці паэта. Адным словам, кожны з удзельнікаў знойдзе для сябе нешта цікавае.
Пры падрыхтоўцы "Шляхецкага балю" арганізатары імкнуліся як мага паўней адлюстраваць атмасферу ХІХ стагоддзя, дакладней, менавіта атмасферу 1812 года. На думку арганізатараў, гэтае прысвячэнне дае магчымасць пашырыць гістарычны кругагляд і звярнуць увагу на некаторыя спрэчныя моманты ў ацэнцы падзей таго часу.
Арганізатары балю — клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа", культурна-гістарычны комплекс "Залатое кола г. Віцебска "Дзвіна" і моладзевае грамадскае аб`яднанне "Гісторыка".
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 12 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/418/14108
Текущая дата: 16.11.2024