У Камянецкім раёне пад ахову перадалі месца пражывання барсука. Рашэнне Камянецкага райвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Спецыялісты на тэрыторыі Камянецкага лясніцтва выявілі ўчастак з некалькімі норамі барсука. Пад ахову Брэсцкаму лясгасу перададзена 28,4 га. У прыватнасці, у месцы пражывання чырванакніжнай жывёлы забараняецца выкананне работ па гідратэхнічнай меліярацыі, а таксама работ, звязаных са змяненнем існуючага гідралагічнага рэжыму, правядзенне ўсіх відаў высечак лесу (за выключэннем санітарных высечак, якія праводзяцца ў ачагах шкоднікаў і хвароб лясоў). На гэтай тэрыторыі нельга размяшчаць аб’екты для захоўвання (пахавання) цвёрдых бытавых адходаў, прымяняць ўгнаенні і хімічныя сродкі абароны раслін.
Рашэнне райвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Барсук вядзе паўпадземны лад жыцця. Гэтыя драпежнікі могуць вырыць норы з мноствам адгалінаванняў, за што часцяком іх яшчэ называюць барсучынымі гарадкамі. У такім жыллі бывае некалькі уваходаў, а на глыбіні 2-3 м размяшчаюцца гнездавыя камеры, дзе звяркі выводзяць сваё патомства, адпачываюць ці проста спяць.
Звязда, 2 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/42/71965
Текущая дата: 25.12.2024