Вядомы беларускі скульптар Генадзь Буралкін раптоўна памёр на 82-м годзе жыцця 2 студзеня, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў Беларускім саюзе мастакоў.
Генадзь Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў Казахстане ў сям’і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, з 1980-га быў членам Беларускага саюза мастакоў, а з 1990 па 2001 год узначальваў яго. У 1997-м скульптар узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Найбольш вядомыя працы дзеяча — «Музы» на будынку Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску, «Ружы», прысвечаныя памяці трагедыі на «Нямізе», помнік шахцёрскай славы ў Салігорску, памятны знак у гонар 850-годдзя Гродна, скульптурныя серыі «Скачок» , «Жыцень», «Берагіня», «Лель», помнік Міндоўгу ў Навагрудку.
Звязда, 3 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/42/71990
Текущая дата: 25.12.2024