Гэты дзень з`яўляецца чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 362 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень азбукі Брайля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 студзеня
У 1591 годзе Слонім атрымаў герб.
У 1925 годзе ў Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з’езд настаўнікаў.
У 1940 годзе адкрылася Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.
У 1996 годзе быў створаны Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура.
У 2002 годзе падпарадкаванне г. Светлагорска было зменена з абласнога на раённае.
Хто нарадзіўся 4 студзеня
1729 год: Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.
1910 год: Навум Трахтэнберг, беларускі архітэктар, педагог.
1869 год: Ядвігін Ш., беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык, журналіст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі навуковец Ісаак Ньютан і англійскі фізік Браян Дэйвід Джозефсан.
4 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы. У славян святая лічыцца заступніцай нявінна асуджаных людзей і цяжарных. Ёй было прынята маліцца падчас родаў, а таксама прасіць пра здароўе і дабрабыт дзяцей.
У гэты дзень існуе пэўная колькасць забарон. Напрыклад, цяжарным нельга шыць, інакш роды будуць складаныя. Нельга таксама хадзіць басанож і вязаць, гэта быццам пагражае каму-небудзь з блізкіх няволяй.
Па надвор`і на Анастасію глядзелі, які будзе кастрычнік. Калі мароз і сонца, то цёплым, калі завея і непагадзь – дажджыстым. Таксама калі на страсе ў гэты дзень вісяць ледзяшы, гэта прадвяшчае добры ўраджай.
Sputnik, 4 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/42/71994
Текущая дата: 25.12.2024