Белорусский портал в Казахстане

Пераможца 1-га мінскага міжнароднага фестывалю "Зорка караоке — 2012" атрымае 30 тысяч долараў



10—26 жніўня ў Мінску ўпершыню пройдзе міжнародны фестываль "Зорка караоке — 2012".

Гэта буйнамаштабны музычны праект, у якім возьмуць удзел больш як тысяча выканаўцаў больш як з дзесяці краін, прадстаўнікоў вядомых караоке-клубаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Латвіі, Грузіі, Ізраіля.

"Людзей, улюбёных у караоке, вельмі шмат, — зазначыла на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня прадзюсар фестывалю Аксана Чушава. — Са спеваў на кухні гэта захапленне даўно ператварылася ў культуру, караоке-рух. Людзі спяваюць і вельмі хацелі б паказаць публіцы свой талент. Гэтым фестывалем мы і хацелі даць ім магчымасць адчуць сябе зоркамі, праявіць свае здольнасці на гэтай вялікай сцэне перад публікай, якая правільна ацэньвае. Мы запрасілі на фестываль вельмі многія караоке-клубы з розных краін, каб можна было пагутарыць, падзяліцца тым, што нас аб`ядноўвае".

Паводле слоў Чушавай, фестывальныя конкурсы будуць доўжыцца на працягу 14 дзён. 25 жніўня адбудзецца фінал, а завершыцца ўсё вялікім гала-канцэртам з удзелам найлепшых канкурсантаў і зорак эстрады.

Прызавы фонд фестывалю складзе прыкладна 50 тысяч долараў ЗША, з якіх пераможца атрымае 30 тысяч долараў.

БелаПАН, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/420/14594
Текущая дата: 28.12.2024