Ці магчыма ў Беларусі перамагчы п`янства?
Ніна Жалязнова, дырэктар гаспадаркі "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна:
— Зразумела, магчыма. Бо Беларусь — гэта краіна працавітых і добрых людзей, а не гультаёў і п`яніц. Гэтая навала прыйшла да нас аднекуль, і мы ў сілах агульнымі намаганнямі яе выкараніць. І пачынаць трэба з моладзі. Бо запушчанае жаночае і мужчынскае п`янства наўрад ці паправіш... Бацькам трэба выхоўваць сваіх дзетак духоўна прыгожымі, прывучаць да працы, а дзяржаве — гэту працу дастойна аплачваць. Каб у чалавека і думкі не ўзнікала "напіцца з гора", каб ён мог сабе дазволіць больш цікавае і карыснае баўленне часу, добрую вопратку, дарагую рыбу і г.д. Каштоўнасці і жыццёвыя прыярытэты фарміруюцца ў сям`і, таму трэба любіць сваіх дзетак і паказваць ім станоўчы прыклад.
Георгій Цюхлоў, настаяцель храма ў гонар Святой Жываначальнай Троіцы ў Барысаве:
— Я думаю, што ўсё магчыма, калі ў гэту работу ўключаецца сам Гасподзь. Аб вылячэнні ад алкагалізму трэба прасіць Бога. Малітва, якая ідзе ад сэрца, валодае надзвычайнай сілай. Так, я нядаўна быў на семінары, дзе нам распавялі, што за мяжой закрылася некалькі абартыўных дамоў, побач з якімі штодзень маліліся вернікі. Неабыякавыя людзі прасілі Усявышняга, каб ён прымусіў будучых маці апамятацца, не забіваць сваіх дзяцей. І што вы думаеце, большасць выцвярэжвалі гэтыя малітвы, яны разварочваліся і сыходзілі. А абартыўныя дамы цярпелі выдаткі і зачыняліся. І такіх прыкладаў, калі малітва перамагала, дастаткова шмат. Таму трэба маліцца ўсім, каго хвалюе праблема п`янства: і святарам, і сваякам, чые дзеці, бацькі п`юць, і, безумоўна, самім пітушчым людзям, якія зразумелі, што гінуць, што трэба выратоўвацца.
Аляксей Хадоркін, урач-псіхатэрапеўт:
— Перамагчы немагчыма. Дабіцца ж зніжэння колькасці патэнцыйных алкаголікаў, асабліва сярод моладзі, цалкам рэальна. Па-першае, з дапамогай масіраванага ўздзеяння СМІ. Іх задача — сфарміраваць негатыўны вобраз алкаголіка, асуджанага на дэградацыю, пазбаўленне перспектыў, заробку. На жанчын можа паўплываць акцэнт на негатыўны уплыў спіртнога на знешнасць. Урачы ўжо даўно прыйшлі да высновы, што 90 % "дзяцей нядзелі" (фізічна і псіхічна непаўнавартасных) нараджаюцца у тых бацькоў, якія ўмоўна ў пятніцу, суботу ўжывалі алкаголь.
Я б рэкамендаваў звярнуць увагу на англійскі вопыт. Там цыгарэты знялі з вітрын, каб не спакушаць яркімі пачкамі падлеткаў. Тое ж самае я зрабіў бы і ў нас. Прыняў бы з вітрын алкагольныя напоі. Я выступаю не за сухі закон, ён праблемы не вырашыць, а за тое, каб бутэлек з прывабнымі этыкеткамі ў беларускіх крамах не было відаць. І, безумоўна, забараніў бы рэкламу піва на тб.
Надзея Дрыла
Звязда, 19 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/421/13656
Текущая дата: 16.11.2024