Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 8 красавіка 2012 года.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем.

Гэтае свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні мільёны вернікаў адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.

Ва ўсе вякі ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстова служыла апорай веры, сімвалам надзеі і крыніцай усёпераможнай любові.

І ў наш бурны час людзі чэрпаюць у ёй сілы для таго, каб ні пры якіх абставінах не здраджваць прызванню чалавека і хрысціяніна — крок за крокам рабіць свет лепшым.

Няхай велікодны настрой напоўніць вашы дамы, прыносячы з сабой радасць і душэўны спакой, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на служэнне Айчыне, стваральную працу і міласэрныя ўчынкі. І няхай у нашай роднай Беларусі заўсёды захоўваюцца стабільнасць і згода.

Зычу вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў
у справах, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 7 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/423/13361
Текущая дата: 16.11.2024