... Тут мне зрабілася горача. Я зразумеў, што стаю на парозе чагосьці вялікага. І я пераступіў гэты парог...
Вялікія рэчы часам адкрываюцца чалавеку зусім выпадкова, так бы мовіць, незнарок.
Вось мне трапіўся на вочы даволі цікавы тэкст у The Economist пра тое, якая мова найлепш падыходзіць для мікраблогаў у сацыяльнай сетцы Твітэр.
Усе, хто карыстаецца гэтай сеткай, ведаюць, што мэсыджы ў Твітэры абмежаваныя да 140 знакаў, уключаючы прабелы. Значыць, чым больш «кампактная» мова, тым лепш зь ёю ў Твітэры, бо можна ўпіхнуць больш інфармацыі ў гэтыя няўмольныя 140 знакаў.
Паводле досьледу, цытаванага брытанскім часопісам, найбольш кампактнай мовай зьяўляецца кітайская. Ангельскі тэкст даўжынёю 1000 знакаў (уключна з прабеламі) у кітайскім перакладзе будзе карацейшы на больш-менш 60%. Арабская ў гэтым дачыненьні таксама выглядае някепска — пераклад згаданага ангельскага тэксту на арабскую будзе карацейшы на 15%. А вось расейскі пераклад будзе даўжэйшы на 20%, а гішпанскі — хто б падумаў — аж на 40%.
Тут мне цюкнула ў галаву адно пытаньне — а як жа ў гэтых адносінах выглядае беларуская мова? Я ўзяў свой тэкст «A Bottomless Windbag» з 2003 году, калі я пісаў для нашага радыё выключна па-ангельску, і прапусьціў яго праз Google Translate. Я разумею, што Google Translate перакладае недакладна і неграматычна, а часьцяком і бессэнсоўна, але рэч тут была не ў граматыцы і ўцямнасьці, а ў статыстыцы знакаў. Інтуітыўна я спадзяваўся, што беларускі пераклад будзе даўжэйшы за ангельскі арыгінал на прыблізна 20%, як і расейскі. Але інтуіцыя — рэч ненадзейная. Аказалася, што беларускі пераклад карацейшы ад ангельскага арыгіналу на 4%!
Я ўзяў некалькі іншых ангельскіх тэкстаў, ужо не сваіх, і атрымаў такі самы вынік пры дапамозе Google Translate!
Тут мне зрабілася горача.
Я зразумеў, што стаю на парозе чагосьці вялікага.
І я пераступіў гэты парог.
Я ўзяў з нашага сайту тэксты маіх калегаў, Валеры Карбалевіча і Алены Струвэ, і прапусьціў іх праз Google Translate у бок расейскай мовы. А потым яшчэ ўзяў нейкі расейскі тэкст з сайту пра загараньне і прапусьціў яго праз Google Translate у бок беларускай мовы. Ва ўсіх выпадках беларуская вэрсія была карацейшая за расейскую! Не нашмат карацейшая, усяго на 0,5%-1%, але ўсё ж!
Што аказваецца?! Беларуская мова ня толькі мае багацейшы слоўнік за расейскую (гэта пераканаўча даказаў нядаўні досьлед, зроблены таксама пры дапамозе Google Translate, які гуляў у сацыяльных сетках), але і больш «эрганамічная», то бок, паваротлівая на языку.
Багацейшы слоўнік — гэта даволі сумнеўная перавага ў нашу эпоху спрашчэньня камунікацыі і яе кампактызацыі. Тым ня менш, гэты факт наносіць моцны ўдар па ілжывым перакананьні мінулага стагодзьдзя ці нават двух мінулых стагодзьдзяў, што расейская мова багацейшая за беларускую.
А вось маё выпадковае адкрыцьцё, што беларуская мова зьяўляецца больш кампактнай і паваротлівай за расейскую ў сэнсе перадачы зьместу, наносіць у наш век Твітэра і эсэмэсак — я тут не вагаюся ўжыць моцныя выразы — сьмяротны ўдар па перакананьні, што расейскай мовай у сацыяльных сетках карыстацца зручней.
Не, не зручней.
Ня ведаю, ці маё адкрыцьцё будзе мець практычнае выкарыстаньне. Калі мець на ўвазе Твітэр, дык беларуская мова дае вам шанец выкарыстаць у вашым мэсыджы ўсяго два знакі больш, чым калі б вы пісалі тое самае па-расейску.
Але падумайце, што было б, калі б Аляксандар Лукашэнка свае прамовы на ўсенародных сходах рабіў на беларускай мове... Магчыма, яны былі б ня больш ўцямныя, што і ягоныя прамовы па-расейску. Але затое карацейшыя. Гэта факт, ад якога не схаваесься.
Толькі ці карыстаецца Аляксандар Лукашэнка Google Translate?
Ян Максімюк
Радыё Свабода, 6 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/423/13363
Текущая дата: 16.11.2024