24 лютага ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя арганізатараў тэлевізійнага музычнага праекта "Белтэлерадыёкампаніі" "Еўрафэст" і гурту Litesound, які названы яго пераможцам замест раней аб`яўленай Алены Ланской.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі пацвердзілі, што на "Еўрабачанне-2012", якое пройдзе ў сталіцы Азербайджана Баку, ад Беларусі едзе Litesound.
"Канешне, мы рады, — адзначыў дырэктар калектыву Юрый Каракін. — Гэта тая вяха ў жыцці хлопцаў, якая дае магчымасць стаць на наступную ступеньку. Гэта здзейснілася, мы шчаслівыя. І, натуральна, прыкладзем усе сілы, каб апраўдаць гэты давер".
На прэс-канферэнцыі Анастасія Ціхановіч уручыла гурту Litesound дыплом пераможцаў "Еўрафэсту". Пры гэтым прадзюсар паказала прынесеныя з сабой пяць дыпломаў пераможцаў, разлічаных на кожнага ўдзельніка фіналу "Еўрафэсту". Тым самым яна падкрэсліла, што кіраўніцтва "Еўрафэсту" не ведала загадзя аб пераможцы.
Акрамя таго, Анастасія Ціхановіч пацвердзіла інфармацыю аб тым, што 23 лютага ў "Белтэлерадыёкампанію" прыехала Алена Ланская і вярнула прыз пераможцы "Еўрафэсту" — статуэтку ў выглядзе сіняй птушкі Swarovski за 3 тыс. еўра. Паводле слоў Ціхановіч, аб прычынах гэтага ўчынку Ланская не паведаміла.
Як паведамлялася, 24 лютага ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада, на якой абмяркоўваўся скандал вакол галасавання на фінале нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "Еўрафэст".
БелаПАН, 24 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/426/12472
Текущая дата: 16.11.2024