Мітрапаліт Кандрусевіч да ўдзельнікаў семінару ў Баранавічах: СМІ — новае месца абвяшчэння Добрай Навіны.
«На сучасным этапе развіцця Касцёла разам з евангелізацыяй новая евангелізацыя з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла, бо так шмат ахрышчаных адыходзіць ад Бога і так шмат краін і народаў з працяглай гісторыяй хрысціянства жывуць так, як быццам Бога зусім няма», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў навукова-практычнага семінару на тэму «Евангелізацыя i новыя сродкі камунікацыі» ў Баранавічах.
У прывітальным слове арцыпастыр прапанаваў паразважаць над роляй сродкаў масавай інфармацыі ў абвяшчэнні Евангелля. «Касцёл з самага пачатку абвяшчаў Добрую Навіну праз сваіх святароў, якія прамаўлялі да людзей. Каб лепей было чуваць, яны прамаўлялі з амбоны, з высокага месца. Так чыніў і Езус. Прыкладам з’яўляецца Яго славутае казанне на гары. Потым для абвяшчэння слова Божага пачалі выкарыстоўваць кнігі, часопісы і газеты. Далей з’явілася кіно, радыё, тэлебачанне, відэа, слайды і г.д. І нарэшце, самыя сучасныя сродкі масавай камунікацыі, такія, як Інтэрнэт, які з вялікага сусвету зрабіў малую вёску», — адзначыў Мітрапаліт.
«Асабіста я перакананы, што калі сучасны Касцёл хоча быць Касцёлам евангелізацыйным, Касцёлам, які перадае веру і яе ўмацоўвае, то ён павінен быць Касцёлам медыйным, — працягваў іерарх. — Сродкі масавай камунікацыі — гэта новы сучасны арэапаг, новае месца абвяшчэння Добрай Навіны і перадачы веры. Прыказка кажа: „Святое месца пустым не бывае“. Калі мы яго не зоймем, то яго зоймуць іншыя, а мы застанемся на пероне, вачыма праводзячы цягнік, які ад’язджае без нас. А ў гэтым цягніку знаходзяцца людзі, якія чакаюць вечна жывога і дзейснага слова Божага». Мітрапаліт выказаў надзею, што семінар, які распачынаецца, «дасць новы імпульс для далейшага адмысловага выкарыстання сродкаў масавай камунікацыі ў абвяшчэнні Евангелля для перадачы і ўмацавання веры».
Як паведаміў іерарз, на пачатку верасня 2012 г. у Гродне плануецца арганізаваць I Усебеларускі з’езд каталіцкіх мас-медыя. На з`езд будуць запрошаны журналісты, працаўнікі сродкаў масавай камунікацыі, радыё і тэлебачання, інтэрнэту, канфесійных і свецкіх мас-медыя. Плануецца таксама заснаванне Таварыства каталіцкіх журналістаў.
Беларусь - Пінская дыяцэзія
catholic.by, 25 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/426/12536
Текущая дата: 16.11.2024