11 лютага ў Беларусі набылі моц папраўкі ў закон "Аб дзяржаўнай службе", якія забараняюць чыноўнікам карыстацца картай паляка, а таксама аналагічнымі дакументамі, што выдаюцца іншымі краінамі.
Папраўкі ў закон, у прыватнасці, пашыраюць пералік абмежаванняў для дзяржаўных служачых. Так, ім забараняецца карыстацца льготамі і перавагамі, якія даюць замежныя дзяржавы ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама атрымліваць дакументы, што даюць права на такія льготы і перавагі.
Таксама замацоўваецца абавязак дзяржслужачых перадаваць гэтыя дакументы ў кадравую службу дзяржаўнага органа. Невыкананне гэтага патрабавання будзе з`яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад пасады.
Законапраект быў распрацаваны з мэтай выканання рэкамендацый Канстытуцыйнага суда ў яго рашэнні адносна закона Польшчы аб карце паляка. Прапанова суду выказаць сваю пазіцыю паступіла з Палаты прадстаўнікоў 23 лютага 2011 года. Паводле меркавання старшыні ніжняй палаты парламента Уладзіміра Андрэйчанкі, рашэнне Польшчы аб выдачы карты паляка "не адпавядае прынцыпам добрасуседства, а таксама праходзіць на фоне антыбеларускай кампаніі ў гэтай краіне".
Сваю пазіцыю Канстытуцыйны суд выказаў 7 красавіка. У ёй адзначаецца, што асобныя нормы закона "Аб карце паляка" не адпавядаюць: агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, якія ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю іншай дзяржавы, прадугледжаным у статуце ААН; палажэнням Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах і Консульскай канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча; палажэнням пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян, заключанага шляхам абмену нотамі 20 снежня 2007 года.
Нагадаем, карта паляка з`яўляецца дакументам, які пацвярджае прыналежнасць грамадзяніна краін СНД і Балтыі да польскага народа. Атрымаць яе можа асоба, якая валодае польскай мовай на базавым узроўні, мае ў сваяцтве паляка або таго, хто меў польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля, прабабуля, прадзядуля). Карта сапраўдная на працягу 10 гадоў з дня выдачы і пры наяўнасці адпаведнай заявы працягваецца на наступныя 10 гадоў.
Уладальнік карты мае права: атрымаць доўгатэрміновую шматразовую візу на знаходжанне ў Польшчы; легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без атрымання дазволу на працу; займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю нароўні з польскімі грамадзянамі; у першачарговым парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдаткоўваюцца для падтрымкі палякаў за мяжой з дзяржаўнага ці мясцовага бюджэту (на ўзроўні гміны); праязджаць па чыгунцы з 37-працэнтнай скідкай.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/428/12219
Текущая дата: 16.11.2024