Белорусский портал в Казахстане

24 сакавіка на 91-м годзе жыцця памёр адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі Міхаіл Цікоцкі



Яго пахаванне адбудзецца на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска 1 красавіка ў 14.00.

Міхаіл Цікоцкі нарадзіўся 20 лютага 1922 года ў Бабруйску. У 1933 годзе сям`я пераехала ў Мінск, дзе ў 1941 годзе ён скончыў сярэднюю школу. Восенню 1943 года Цікоцкі ў складзе супрацьтанкавага батальёна пайшоў на фронт, ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 года пад Кобрынам быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума медалямі "За адвагу".

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Цікоцкі паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет "Советский крестьянин" і "Колхозная правда", у часопісе "Вожык".

З 1953 года Цікоцкі працаваў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі савецкага друку, а ў 1965 годзе — і яе загадчыка. У кастрычніку 1969 года заснаваў кафедру стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, якой кіраваў дваццаць гадоў.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/428/12991
Текущая дата: 26.12.2024